Антоні Міцкевіч
Польскі польскі навуковец, доктар эканамічных навук.
Нарадзіўся 06.03.1941 у Ражанцы (зараз – Шчучынскі раён). Пасля Другой усясветнай вайны сям'я рэпатравалася ў Польшчу.
У 1949-1956 гадах вучыўся ў школе ў Дэмбне Любускім. У 1956-1960 гадах навучаўся у ліцэі №1 горада Шчэціна. У 1960-1965 гадах атрымліваў адукацыю ў Вышэйшай сельскагаспадарчай школе Шчэціна.
У 1970 годзе атрымаў ступень доктара сельскагаспадарчых навук.
З 1968 года працуе ў Вышэйшай сельскагаспадарчай школай у Шчэціне, затым – сельскагаспадарчым універсітэце і Заходнепаморскім тэхналагічным універсітэце. З 1974 года ўзначальваў аддзяленне садзейнічання прагрэсу, з 1996 года – адзяленне кансалтынгу ў аграбізнесе.
У 1996-2002 гадах быў дэканам факультэта эканомікі і арганізацыі харчавання.
Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і Горацкай сельскагаспадарчай Акадэміі.
Вобласць навуковых інтарэсаў – пытанні функцыянавання і развіцця сельскай гаспадаркі, а таксама развіцця сельскай мясцовасці. Спецыялізуецца на пытаннях сельскагаспадарчага кансультавання, эканомікі і арганізацыі агратурызму.