Віктар Казіміравіч Мухляда
Спартсмен і спартыўны педагог, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 16.09.1959 у вёсцы Кронькі (зараз – Шчучынскі раён).
З дзяцінства захапляўся футболам.
Скончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры.
Да 1986 года іграў у складзе футбольнай каманды «Домостроитель» на першынстве рэспублікі сярод калектываў фізкультуры.
У 1990 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Пачаў займацца трэнерскай працай, а таксама судзіў футбольныя і міні-футбольныя матчы.
У 1996 годзе ўзначаліў нацыянальную зборную па міні-футболе сярод людзей з нізкім узроўнем зроку. Пад яго кіраўніцтвам каманда ў 1998, 2001, 2002 і 2004 гадах стала пераможцай Чэмпіянату свету.
У 2003 годзе Віктар Казіміравіч атрымаў званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь».
У 2011 годзе быў прызнаны лепшым арбітрам года ў беларускім міні-футболе.
З 2015 года пачаў выкладаць на кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Арганізаваў у Васілішках міні-футбольны турнір памяці свайго земляка Чэслава Немэна.