Аркадзь Баніфацьевіч Муха (1924-?)
Педагог, Заслужаны настаўнік БССР.
Нарадзіўся 20.09.1924 у сяле Жыдоўцы (зараз – вёска Квітнэвэ Жытомірскай вобласці Украіны).
З 1947 года працаваў настаўнікам.
У 1952 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут.
У 1963 годзе быў прызначаны загадчыкам аддзела народнай асветы Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.
У 1968 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР».
За добрасумленную плённую працу адзначаны знакамі «Выдатнік народнай адукацыі», «Выдатнік асветы СССР».