Антоні Масевіч
Гісторык, этнограф, музейны работнік.
Нарадзіўся 20.12.1947 у вёсцы Дубялі каля Жалудка.
Бацька Антонія быў арыштаваны па абвінавачванні ў антысаветызме і высланы ў лагер у Мурманск , адкуль быў вызвалены па амністыі пасля смерці Сталіна.
У 1957 годзе сям'я рэпатруецца ў Польшчу.
Антоні скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.
Паслядыпломнае навучанне працягваў на кірунку этнаграфіі.
У 1985-2015 гадах працаваў у музеі земляробства ў Цеханоўцы. Доўгі час узначальваў аддзел этнаграфіі ў гэтай установе.
Быў арганізатарам дзясяткаў выставаў, у тым ліку ўнікальных для Польшчы.
Даследуе традыцыйныя рамёствы і драўляную архітэктуру, апрацаваў вялікую колькасць сведчанняў ахвяраў НКВД аб іх высылцы і жыцці ў лагерах.
За сваю працу ўзнагароджаны Залатым Крыжам Заслугі, залатым медалём за даўгалетнюю службу і ганаровай адзнакай Заслужанага работніка культуры Польшчы.