Анатоль Мечыслававіч Маркевіч
Беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 30.03.1971 у вёсцы Грамкі (зараз – Шчучынскі раён).
У 1994 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
З 1993 года працаваў настаўнікам, з 1995 году – дырэктарам Прудзянскай базавай школы Шчучынскага раёна.
У 1998-2002 гадах кіраваў рознымі школамі ў Гродзенскай вобласці.
У 2002 годзе прызначаны намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама.
У 2010-2011 гадах узначальваў Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў.
У 2011-2019 гадах – старшыня Навагрудскага райвыканкама.
З 2019 па 2020 год – памочнік прэзідэнта, інспектар па Брэсцкай вобласці.
З 2020 па 2024 гады быў Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь.