Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч
Беларускі спартсмен, трэнер, кандыдат педагагічных навук.
Майстар спорту СССР, Заслужаны трэнер БССР, Заслужаны трэнер СССР, Ганаровы грамадзянін горада Гродна.
Нарадзіўся 14.04.1944 у вёсцы Пескі (зараз – Шчучынскі раён).
Пасля сёмага класа Навадворскай школы паступіў у будаўнічую вучэльню ў Растове-на-Доне. Захапіўся боксам і спартыўнай барацьбой. Пачаў працаваць спартыўным інструктарам.
У 18-гадовым узросце стаў чэмпіёнам Расіі па спартыўнай барацьбе сярод юнакоў.
Вярнуўся на радзіму. У 1963 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
У 1967-1970 гадах працаваў намеснікам дырэктара па фізічным выхаванні ў Гродзенскім заатэхнічным тэхнікуме.
З 1970 года пачынае выкладаць у Гродзенскім педагагічным інстытуце. Быў адным з актыўных удзельнікаў стварэння гродзенскай школы спартыўнай барацьбы.
Больш за 30 гадоў спалучаў выкладанне ў Гродзенскім універсітэце з трэнерскай працай. З 1998 года – галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па класічнай барацьбе.
Падрыхтаваў больш 100 майстроў спорту міжнароднага класа.