Аляксандр Фёдаравіч Макарчыкаў
Беларускі навуковец, педагог, доктар біялагічных навук.
Нарадзіўся 13.12.1964 у Шчучыне.
Скончыў сярэднюю школу № 1 горада Шчучына.
У 1987 годзе з адзнакай скончыў зааінжынерны факультэт Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута.
У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Узначаліў лабараторыю энзімалогіі інстытута біяхіміі НАН Беларусі.
З 2006 года – дацэнт кафедры хіміі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
У 2009 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 2010 года ўзначаліў кафедру хіміі інжынерна-тэхналагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Звесткі аб ім занесены ў даведнік «Хто ёсць хто ў свеце», дзе ўтрымліваецца інфармацыя аб 50000 самых вядомых людзях планеты.