Пётр Кузьміч Макараў (1916-1961)
Камандзір партызанскай брыгады імя Варашылава.
Нарадзіўся 22.02.1916 у сяле Крутчанская Байгора Усманскага раёна Ліпецкай вобласці.
У 1930-1933 гадах навучаўся ў школе ФЗУ. Працаваў майстрам на заводзе.
У 1935 годзе паступіў ў Багучэрскую педагагічную вучэльню Варонежскай вобласці, пасля заканчэння якой працаваў настаўнікам.
18.09.1939 быў прызваны на вайсковую службу.
29.08.1941 атрымаў цяжкое раненне і трапіў у палон. У верасні 1941 года збег з палону.
Арганізаваў партызанскі атрад, які з 1942 года паспяхова дзеўнічаў у тым ліку і на тэрыторыі Шчучыншчыны. Пасля рэарганізацыі атраду ў брыгаду імя Варашылава з лістапада 1943 па жнівень 1944 года быў яе камандзірам.
Пасля выгнання акупантаў застаўся ў Прынёманскім краі.
Працаваў на кіруючых пасадах у Жалудоцкім, Лідскім і Дзятлаўскім раёнах.
Памёр 24.03.1961. Пахаваны ў Дзятлава.