Анатоль Паўлавіч Майстровіч
Беларускі ўрач-тэрапеўт і арганізатар аховы здароўя, Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
Нарадзіўся 11.11.1937 у вёсцы Загараны (Мазырскі раён).
Пасля заканчэння школы скончыў медвучэльню ў Мазыры.
Працоўную дзейнасць распачаў на Шчучыншчыне, дзе цягам трох гадоў працаваў фельчарам у Васілішкаўскай бальніцы, пасля чаго паступіў у Гродзенскі медыцынскі інстытут.
У 1966 годзе скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут і быў прызначаны на пасаду галоўнага ўрача Манцякоўскай участковай бальніцы (Ваўкавыскі раён). Неўзабаве вярнуўся ў Васілішкі, дзе ўзначаліў мясцовую бальніцу.
З 1972 па 2001 год узначальваў Шчучынскую раённую бальніцу.
У 1997 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» .
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
У 2017 годзе атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін Шчучына».