Сцяпан Васільевіч Лянцэвіч
Беларускі гаспадарчы і грамадскі дзеяч, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 10.01.1937 у вёсцы Красная (зараз – Лідскі раён).
У 1954 годзе скончыў Беліцкую сярэднюю школу.
У 1959 годзе з адзнакай скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.
Працаваў аграномам у калгасах імя Калініна і «40 год Кастрычніка».
У 1969 годзе прызначаны старшынём калгаса «Бальшавік» Шчучынскага раёна. Кіраваў гаспадаркай да 1992 года.
Выбіраўся дэпутатам раённага, абласнога і Вярхоўнага Савета БССР.
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам Дружбы народаў, прафсаюзным знакам Пашаны.
Рашэннем Шчучынскага райвыканкама ў 2018 годзе звесткі аб ім занесены ў Кнігу Славы Шчучынскага раёна.