Іван Рафаілавіч Луневіч (1936-2015)
Беларускі ўрач-хірург, кандыдат медыцынскіх навук, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
Нарадзіўся 29.12.1936 у вёсцы Піляўсі (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Каменскую сярэднюю школу.
Больш за 30 гадоў узначальваў хірургічнае аддзяленне Шчучынскай раённай бальніцы.
У 2003 годзе выйшаў на заслужаны адпачынак.
У 2007 годзе атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін горада Шчучына».
Памёр у 2015 годзе.