Станіслаў Вікенцьевіч Леута (1903-1980)
Футбаліст, неаднаразовы чэмпіён СССР, Заслужаны трэнер РСФСР.
Нарадзіўся 20 студзеня 1903 года ў Новым Двары (зараз – Шчучынскі раён).
Дзіцячыя і юнацкія гады правёў на Херсоншчыне.
Ваяваў у шэрагах Чырвонай Арміі.
Граць у футбол пачаў з 1917 года ў складзе нікалаеўскай каманды «Спортынг».
У 1921 годзе прыехаў у Маскву, дзе граў за розныя каманды. У 1928-1932 гадах граў за зборную РСФСР. Правёў 7 неафіцыйных матчаў за зборную СССР. Двухразовы чэмпіён СССР і ўладальнік Кубка СССР.
Вясной 1939 года стаў галоўным трэнерам мінскай каманды «Спартак».
Узнагароджаны ордэнам «Знак Почёта» (1937).
Трапіў у невялікі эпізод у мастацкім фільме «Подкидыш».
У 1942 годзе быў абвінавачаны ў антысавецкай агітацыі і сасланы ў Сібір. Пасля вяртання з няволі быў трэнерам ДЮСШ «Спартак» Масква, трэнерам шэрагу футбольных клубаў Расіі.
Памёр 28.01.1980 у Маскве.