Бен-Цыён Левіт (1896-1956)
Грамадскі і гаспадарчы дзеяч, першы старшыня суполкі былых шчучынскіх яўрэяў у Ізраілі.
Нарадзіўся ў Шчучыне ў 1896 годзе.
Скончыў рабінскую школу ў Адэсе.
Быў першым выкладчыкам матэматыкі ў яўрэйскай гімназіі ў Коўна, дзе выкладалі на ідыш.
Скончыў школу хімічнага будаўніцтва ў Котбусе (Германія).
У 1924 годзе здзейсніў алію (перасяленне) ў Ізраіль.
Працаваў у галіне паляпшэння якасці вады. У 1937 годзе стварыў уласную эксперыментальную хімічную лабараторыю. Супрацоўнічаў з інстытутам водных рэсурсаў. Кіраваў распрацоўкай і будаўніцтвам сістэм водазабеспячэння розных установаў па ўсім Ізраілі.
Быў адным з заснавальнікаў і першым старшынёй суполкі былых яўрэяў Шчучыншчыны ў Ізраілі.
Памёр у Афуле 22.03.1956.