Сямён Якаўлевіч Лебядзеў
Расійскі навуковец і педагог, доктар юрыдычных навук, Заслужаны юрыст Расійскай Федэрацыі.
Нарадзіўся 24.11.1958 у Шчучыне.
У 1963 годзе сям’я пераехала ў горад Омск.
У 1980 годзе скончыў Омскую вышэйшую школу міліцыі МУС СССР. Пасля заканчэння ВНУ працаваў выкладчыкам кафедры крыміналогіі, навуковым супрацоўнікам Омскай ВШМ МУС СССР.
У верасні 1984 года паступіў у ад'юнктуру Акадэміі МУС, пасля заканчэння якой працаваў у Омскай ВШМ МУС СССР.
З сакавіка 1992 па люты 1995 года – у дактарантуры Акадэміі кіравання МУС Расіі.
З сакавіка 1995 па снежань 2000 года працаваў прафесарам кафедры крыміналогіі і крымінальна-выканаўчага права Юрыдычнага інстытута МУС Расіі.
Са снежня 2000 года на пасадзе начальніка кафедры крыміналогіі і крымінальна-выканаўчага права Юрыдычнага інстытута МУС Расіі, а з верасня 2002 года – начальнік кафедры крыміналогіі Маскоўскага ўніверсітэта МУС Расіі.
У 2017-2020 гадах узначальваў кафедру эканамічнай бяспекі, аўдыту і кантролінгу інстытута эканомікі і менэджменту расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Н.Касыгіна.
Доктар юрыдычных навук (1995), прафесар (1999).
Аўтар звыш 70 аўтарскіх навуковых распрацовак, укаранёных у практыку органаў унутраных спраў і навучальны працэс ВНУ сістэмы МУС СССР і Расіі. Чалец Міжнароднай крыміналагічнай асацыяцыі, чалец Саюза юрыстаў Масквы, галоўны рэдактар выдання «Криминальный журнал», галоўны рэдактар часопіса «Антитеррор», эксперт Камітэта па бяспецы Дзяржаўнай Думы Расіі трэцяга і чацвёртага скліканняў.