Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч (1958-2020)
Навуковец, педагог, кандыдат філалагічных навук.
Нарадзіўся 06.10.1958 у Замасцянах (зараз – Шчучынскі раён).
У 1977 годзе скончыў Першамайскую сярэднюю школу.
У 1977-1981 гадах навучаўся ў Гродзенскай медвучэльні.
Працаваў фельчарам. У 1983-1986 гадах выкладаў рускую мову і літаратуру ў Навасёлкаўскай сярэдня школе Гродзенскага раёна, у 1986-1989 гадах – беларускую мову і літаратуру ў Каменскай сярэдняй школе Гродзенскага раёна.
У 1988 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1989 года выкладаў на кафедры рускай і замежнай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1993 года выкладаў на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1998 года – загадчык аддзялення беларускай філалогіі.
Вывучаў традыцыі антычнасці ў беларускай літаратуры.
Памёр 27.05.2020.