Элеанора Руфімаўна Ласан
Літоўскі навуковец, спецыяліст у галіне мовазнаўства, доктар гуманітарных навук, прафесар.
Нарадзілася 05.10.1947 у Клайпедзе (Літва).
У 1965 годзе скончыла сярэднюю школу №1 горада Шчучына.
У 1970 годзе скончыла філалагічны факультэт Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1980 годзе ў Мінску абараніла кандыдацкую дысертацыю.
У 1996 годзе абараніла доктарскую дысертацыю.
Выкладала на кафедры рускай філалогіі, з 1997 года - прафесар кафедры.
У 2002-2014 гадах была рэдактарам часопіса "Respectus Philologicus".
У асноўным даследуе ўзаемасувязь мовы і мыслення, кагнітыўную лінгвістыку.
З 2018 годзе ў адпачынку.
Аўтар больш чым 200 навуковых публікацый. Ганаровы прафесар універсітэта Яна Каханоўскага (Кельцы).