Алена Мікалаеўна Лапкоўская
Беларускі мовазнавец і педагог, кандыдат філалагічных навук.
Нарадзілася 10.03.1970 у Каменцы (Шчучынскі раён).
У 1987 годзе скончыла Астрынскую сярэднюю школу імя Цёткі.
У 1988 годзе паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры.
З 1993 па 1997 год вучылася ў аспірантуры на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Беларуская батанічная тэрміналогія».
Працавала выхавацелем Астрынскага дзіцячага садка, старшай піянерважатай Жалудоцкай сярэдня школы, настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Каменскай сярэдняй школы
З лістапада 1996 года па чэрвень 1998 – асістэнт, з чэрвеня 1998 года – выкладчык кафедры беларускай і рускай моваў і методык іх выкладання ў пачатковай школе факультэта псіхалогіі і педагогікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце педагагічнага факультэта.
Асноўная тэматыка навуковых публікацый – станаўленне і развіццё беларускай нацыянальнай батанічнай тэрміналогіі.