Лілія Вацлаваўна Кір'як
Дзяржаўны дзеяч, педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.
Нарадзілася 04.12.1967 у Шчучыне.
Скончыла сярэднюю школу № 1 горада Шчучына.
Скончыла філалагічны факультэт Гродзенсага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам школы № 13 горада Гродна.
У 2016 годзе была абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
У 2019 годзе была пераабрана дэпутатам на чарговы тэрмін.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.