Часлаў Станіслававіч Кірвель
Беларускі навуковец і педагог. Доктар філасофскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 09.03.1945 у вёсцы Мякішы (зараз – Шчучынскі раён).
Вучыўся ў Барэйшышкаўскай васьмігадовай і Васілішкаўскай сярэдняй школах. Сярэднюю адукацыю скончыў у школе рабочай моладзі № 6 у Калінінградзе.
У 1972 годзе скончыў філасофскі факультэт Ленінградсага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1972-1976 гадах вучыўся ў аспірантуры той жа ВНУ. У 1976 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1977 года выкладаў у політэхнічным інстытуце горада Камсамольск-на-Амуры.
З 1980 года – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы на пасадах дацэнта, загадчыка кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі.
У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
У 2005 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Вывучае праблемы ўтапічнай свядомасці і сацыяльнай філасофіі, ролі суб’ектыўнага фактара ў гісторыі і інш.
Загадчык кафедры філасофіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўтар больш 120 навуковых прац.