Дзмітрый Генадзьевіч Кіенка
Беларускі ваенны гісторык, краязнаўца.
Нарадзіўся 18.12.1982 у Шчучыне.
Скончыў сярэднюю школу № 1 горада Шчучына.
У 2006 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У 2013 годзе скончыў аспірантуру.
Навуковы супрацоўнік цэнтра ваеннай гісторыі інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Даследуе вусную гісторыю, гісторыю Другой усясветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, гісторыю авіяцыі, абарончыя баі 1941 года на Гродзенскім напрамку.
Кіраўнік навукова-даследчай групы ваеннай гісторыі «Рубон».
Аўтар больш 40 навуковых і навукова-папулярных публікацый, аўтар і суаўтар дзевяці кніг па гісторыі авіяцыі і ваеннай гісторыі Беларусі сярод якіх «Крылья над Гродно», «Аэродром Лида – сто лет полетов», «Аэродром Гродно – первый аэродром Беларуси», «Гром ночного неба», «Накануне», «Цель – Минск!».