Віктар Канстанцінавіч Куц
Беларускі пісьменнік і паэт, вынаходнік-рацыяналізатар.
Нарадзіўся 02.02.1940 у вёсцы Рыбакі (цяпер – Шчучынскі раён).
Пасля заканчэння школы па камсамольскай пуцёўцы накіраваўся ў Казахстан.
У 1960 годзе скончыў з адзнакай Балхашскую тэхнічную вучэльню.
Працаваў на будове Магнітагорскага металургічнага камбіната.
У 1961 годзе пераязджае ў Гродна. Завочна скончыў Гродзенскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум. Працаваў на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы.
Аўтар больш за 200 вынаходніцтваў і рацыяналізатарскіх прапаноў.
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2008 года.
Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар сямі паэтычных зборнікаў: «Котринские зори», «Крылья Водолея» «Яблони у дома», «Белое молчание берез», «Равноденствие», «Восьмая палата», «Дикая ягода».