Барыс Міхайлавіч Куц
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Кандыдат эканамічных навук.
Нарадзіўся 22.05.1952 у вёсцы Рыбакі (зараз – Шчучынскі раён).
Працаваць пачаў у калгасе «1 Мая».
Прайшоў прафесійны шлях ад шэраговага працаўніка да кіраўніка гаспадаркі.
У 1992 годзе на сходзе калгаснікаў быў абраны старшынёй. Узначальваў адну з лепшых гаспадарак раёна цягам 25 гадоў.
Узнагароджаны медалямі «Воін-інтэрнацыяналіст», «За баявыя заслугі», «За працоўную адзнаку».
У 2002 годзе ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».