Казімір Адольфавіч Курыла
Беларускі навуковец, доктар геолага-мінералагічных навук, лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Нарадзіўся 14.12.1952 у вёсцы Арцюшы (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Арцюшоўскую васьмігадовую і Васілішкаўскую сярэднюю школы.
У 1979 годзе скончыў геалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава.
Працаваў гідрагеолагам у Заходняй гідрагеалагічнай партыі Беларускай гідрагеалагічнай экспедыцыі (1979-1983).
З 1983 года працуе ў Беларускім навукова-даследчым геолагаразведвальным інстытуце.
Чалец Рэспубліканскай Камісіі па запасах карысных выкапняў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Сфера навуковых інтарэсаў: удасканаленне і развіццё маніторынгу падземных вод, стварэнне аўтаматызаванай гідрагеаінфармацыйнай сістэмы кіравання рэсурсамі і якасцю падземных вод, вядзенне дзяржаўнага воднага кадастра, разведка і ацэнка эксплуатацыйных запасаў падземных вод, методыка стварэння геафільтрацыйных і геаміграцыйных матэматычных мадэляў шматразовага карыстання.
Аўтар больш 70 навуковых прац і 8 спецыялізаваных гідрагеалагічных карт, уключаных у Нацыянальны атлас Беларусі.