Макар Краўцоў (Макар Мацвеевіч Касцевіч)
(1891-1939)
Беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, грамадска-палітычны дзеяч.
Нарадзіўся 18.08.1891 у вёсцы Баброўня (на мяжы сучасных Гродзенскага і Шчучынскага раёнаў).
У 1910 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у школах Гродзеншчыны. У 1915 годзе быў мабілізаваны ў войска. У снежні 1917 года быў абраны дэпутатам Усебеларускага з'езду.
У 1917-1919 гадах жыў у Мінску, некаторы час npaцaвay настаўнікам у школе. Пісаў вершы, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, якія друкаваў у газетах «Вольная Беларусь», «Звон», «Беларусь», часопісе «Рунь». У 1919 годзе напісаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Са снежня 1919 года ўваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі пры польскай адміністрацыі, узначальвае культурна-асветны аддзел. У час Слуцкага збройнага чыну 1920 года прызначаны загадчыкам друкарні паўстанцаў у Клецку.
Удзельнік Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921 года. З 1921 года жыў і працаваў у Вільні. Удзельнічаў у рабоце Беларускага навуковага таварыства.
У 1926 годзе арыштаваны польскімі ўладамі. Сябра Галоўнай управы Таварыства беларускай школы ў 1936-1937 гадах. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з кастрычніка 1939 года працаваў у рэдакцыі газеты «Віленская праўда». У канцы 1939 года арыштаваны разам з іншымі дзеячамі беларускага вызваленчага руху Паводле некаторых сведчанняў, ён быў закатаваны ў часе допытаў у савецкай турме ў Беластоку.