Віктар Паўлавіч Кот
Марак, грамадскі дзеяч, прафесар, доктар тэхнічных навук.
Нарадзіўся 15.12.1956 у Скрыбаўцах (зараз – Шчучынскі раён).
Пасля восьмага класа паступіў у Херсонскую марскую вучэльню, якую скончыў у 1976 годзе.
У 1983 годзе скончыў Нікалаеўскі караблебудаўнічы інстытут, пасля – аспірантуру. Абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Югрефтрансфлот».
У 2003 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Адама Сміта (ЗША).
У 2004 годзе яму было прысвоена званне прафесара.
У 2009 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (Масква).
З 2010 па 2020 год узначальваў грамадскую арганізацыю «Севостопольское морское собрание».
Узнагароджаны ордэнам Святога князя Уладзіміра IV ступені, ордэнам ААН, ордэнам Манголіі, Імператарскім ордэнам Святой Ганны ІІІ ступені.