Іосіф Іосіфавіч Клімовіч
Урач-хірург, доктар медыцынскіх навук.
Нарадзіўся 29.08.1945 у вёсцы Карытніца (Лідскі раён).
Скончыў Жалудоцкую сярэднюю школу.
У 1969 годзе з адзнакай скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут.
У 1969-1971 гадах – урач-хірург бальніцы чыгуначнай станцыі Асіповічы.
У 1971-1973 гадах – урач-хірург бальніцы чыгуначнай станцыі Ліда.
У 1973-1985 гадах – клінічны ардынатар кафедры шпітальнай хірургіі Гродзенскага медінстытута.
У 1975-1977 гадах – загадчык хірургічнага аддзялення Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.
У 1985-1989 гадах – асістэнт курса анкалогіі Гродзенскага медінстытута.
У 1989-2002 гадах – асістэнт кафедры хірургіі Гродзенскага медінстытута.
У 2000 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 2002 года – прафесар кафедры хірургічных хваробаў Гродзенскага медінстытута.
Аўтар больш чым 200 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій і 16 навукова-метадычных дапаможнікаў.