Станіслаў Восіпавіч Клімак (1945-1967)
Нарадзіўся 22.04.1945 у вёсцы Поплава (зараз – Шчучынскі раён).
Вучыўся спачатку ў Буйвіцкай пачатковай школе, потым у сярэдняй школе №1 горада Шчучына.
Рана застаўся без бацькі. Працаваў дояром на ферме «Буйвічы» калгаса «1 Мая».
15.01.1967 калі загарэлася калгасная ферма, першы кінуўся ратаваць жывёлу. Загінуў на пажары.
Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За адвагу на пажары».