Пётр Пятровіч Кахновіч
Беларускі спартсмен-легкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа, педагог.
Нарадзіўся 01.03.1960 у вёсцы Кулакі.
Выхаванец Шчучынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
У 1978 годзе скончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнага выхавання.
Пасля службы ў арміі працаваў трэнерам-выкладчыкам у ДЮСШ № 2 горада Гродна.
Неаднаразовы прызёр рэспубліканскіх, саюзных і міжнародных спаборніцтваў па спартыўнай хадзьбе.
У 1984 годзе прысвоена званне майстра спорту міжнароднага класа.
У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры. У тым жа годзе пачаў працаваць выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.