Рыгор Рыгоравіч Касьяновіч
Навуковец і педагог, кандыдат эканамічных навук.
Нарадзіўся 15.01.1935 у вёсцы Крывулькі (зараз – Мастоўскі раён).
У 1950 годзе скончыў Будраўскую сямігадовую школу.
Працаваў у калгасе імя Суворава Шчучынскага раёна, рабочым на прадпрыемстве «Мастоўдрэў».
У 1952-1954 гадах быў сакратаром Мікелеўшчынскага сельскага Савета Мастоўскага раёна.
У 1957-1960 гадах – намеснік старшыні і галоўны аграном калгаса «Красное Знамя» Шчучынскага раёна.
У 1960-1963 гадах – настаўнік Дэмбраўскай васьмігадовай школы, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Каменскай сярэдняй школы.
У 1964-1969 гадах – інспектар школ Шчучынскага раёна, у 1969-1975 гадах – інспектар упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. У 1975-1979 гадах – загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнага планавання Гродзенскага НВА АПК.
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «вучоны аграном», аспірантуру пры НДІ эканомікі НАН БССР.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Асноўныя праблемы падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для сельскай гаспадаркі».
У 1979-1981 гадах – старшы выкладчык, з 1981 года – дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі ГрДУ.
Сябра Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь.