Міхаіл Канстанцінавіч Карповіч
Гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 04.03.1963 у вёсцы Церахі (Шчучынскі раён).
Выпускнік Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі.
Працаваў у Шчучынскім райаграпрамснабе, кіраваў інспекцыяй Дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама. Узначальваў Шчучынскі рамонтны завод.
З 2010 па 2014 год быў генеральным дырэктарам Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства «Аблсельгастэхніка».
У 2014-2019 гадах – старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2019 годзе быў прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.