Сяргей Уладзіміравіч Калешка
Урач-хірург вышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук.
Нарадзіўся 12.07.1977 у Шчучыне.
У 1996 годзе з адзнакай скончыў Жалудоцкую медыцынскую вучэльню.
У 2002 годзе з адзнакай скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
У 2002-2004 гадах праходзіў клінічную ардынатуру на кафедры хірургічных хваробаў №1 БДМУ горада Мінска.
У 2004-2006 гадах – урач-хірург гарадской клінічнай бальніцы №10 горада Мінска.
У 2006-2009 гадах – аспірант кафедры агульнай хірургіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У 2010 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Лячэнне вострага панкрэатыта з карэкцыяй кіслародатранспартнай функцыі крыві».
Працуе намеснікам галоўнага ўрача гарадской клінічнай бальніцы №4 горада Гродна.