Станіслаў Тадэвушавіч Здановіч
Гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 30.03.1952 у вёсцы Рамашкі (зараз – Шчучынскі раён).
Працоўную дзейнасць распачаў у калгасе «Пратасаўшчына» метадыстам мясцовага Дома культуры.
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны аграном.
Працаваў галоўным аграномам калгаса «Октябрь», старшынёй калгаса «Рассвет» Слонімскага раёна.
Быў абраны старшынёй Слонімскага раённага Савета дэпутатаў.
Узначальваў Слонімскі раённы выканаўчы камітэт.
Абіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
З 2004 па 2017 год працаваў дырэктарам Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.