Мар'ян Станіслававіч Жук
Гаспадарчы дзеяч, лаўрэат Кнігі славы горада Гродна.
Нарадзіўся 06.02.1955 у вёсцы Шайбакі (зараз – Шчучынскі раён).
Працоўную дзейнасць распачаў слесарам на Гродзенскім заводзе карданных валаў.
У 1974–1976 гадах праходзіў тэрміновую службу у Савецкай Арміі.
З 1976 па 1980 год працаваў майстрам аддзелу тэхнічнага кантролю Гродзенскага завода карданных валаў.
У 1980–1983 гадах – тэхнік-наглядчык жыллёва-эксплуатацыйнай службы №12. З 1983 па 1988 год працаваў на інжынерных пасадах у розных жыллёва-эксплуатацыйных службах (ЖЭС) горада Гродна.
У 1988 – 2001 гадах узначальваў ЖЭС № 3 і ЖЭС №6 жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення Кастрычніцкага раёна горада Гродна.
З 2001 па 2009 год быў галоўным інжынерам унітарнага жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення Кастрычніцкага раёна горада Гродна. З 2009 па 2023 год узначальваў гэтае прадпрыемства.
З 2023 года заняў пасаду першага намесніка дырэктара Гродзенскага гарадскога унітарнага вытворчага прадпрыемства «Спецыялізаваная аўтамабільная гаспадарка».
Узнагароджаны ў 2020 годзе медалём «За працоўныя заслугі».
Лаўрэат конкурса «Лепшы сацыяльны партнёр – 2020» Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. «Чалавек года города Гродна – 2021» у намінацыі «Жыллёва-камунальная гападарка».
Рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30 жніўня 2023 года інфармацыя аб Мар'яне Станіслававічы змешчана ў Кнізе славы горада Гродна.