Жук Марыя Генрыхаўна
Беларускі навуковец і педагог, кандыдат юрыдычных навук.
Нарадзілася 24.04.1959 у вёсцы Кулакі (Шчучынскі раён).
Скончыла 8 класаў сярэдняй школы №1 горада Шчучына.
У 1977 годзе з адзнакай скончыла Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум.
У 1982 годзе завочна скончыла Гомельскі філіял Маскоўскага кааператыўнага інстытута. Працавала ў структурах Гродзенскага аблспажыўсаюза на пасадах бухгалтара, эканаміста.
З 1993 года працавала ў якасці юрыста. У 1998 годзе скончыла аспірантуру пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Крыміналістычныя аспекты барацьбы з легалізацыяй (адмываннем) грашовых сродкаў (ці іншай маёмасці), якія набыты незаконным шляхам».
З 1999 года працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі.
З 2000 па 2003 год – намеснік дэкана юрыдычнага факультэта, з верасня 2003 года па красавік 2008 года – дэкан юрыдычнага факультэта.
Скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2008 года да выхаду на заслужаны адпачынак працавала дырэктарам Гродзенскага гандлёвага каледжа Белкаапсаюза.
Апублікавала звыш 100 науковых і навукова-метадычных прац.