Святлана Мікалаеўна Жукоўская
Беларуская тэатральная актрыса і вакалістка.
Нарадзілася 25.05.1962 у вёсцы Арцішы Шчучынскага раёна.
Скончыла Астрынскую сярэднюю школу.
З 1977 па 1981 год навучалася ў Гродзенскай культурна-асветніцкай вучэльні.
З 1984 па 1988 год навучалася ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (Масква).
З 1982 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск).
Сыграла больш за 100 тэатральных роляў.
Узнагароджана дыпломам Саюза тэатральных дзеячаў БССР, Гран-пры Рэспубліканскага тэлевізійнага музычнага конкурсу «Спяваюць акцёры драматычнага тэатра і кіно», дыпломам лаўрэата II Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі «Музыка і тэатр», нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», прызам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка».