Жоль Валяр’ян Лявонавіч
Будаўнік. Ганаровы грамадзянін Шчучына.
Нарадзіўся 13.01.1953 у вёсцы Шляхты (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут.
Уся працоўная кар’ера была звязана са Шчучынскай МПМК-167, куды прыйшоў яшчэ падлеткам. Прайшоў шлях ад рабочага да кіраўніка прадпрыемства.
З 2000 па 2016 год узначальваў будаўнічую арганізацыю, якая з’яўляецца адной з лепшых у вобласці і краіне.
«Кіраўнік года Гродзеншчыны-2010» у галіне будаўніцтва.
Дэпутат Шчучынскага раённага Савета.
За працоўныя дасягненні і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці атрымаў заванне «Ганаровы грамадзянін горада Шчучына».