Вітольд Ждановіч (1923-2008)
Польскі навуковец-фізік, прафесар, адзін з піянераў фотавальтаікі.
Нарадзіўся 08.08.1923 у Шчучыне.
У 1940 годзе разам з сям'й быў дэпартаваны ў Сібір.
У 1942 годзе ўступіў у Армію генерала Уладыслава Андэрса. Быў жаўнерам трэцяй дывізіі карпацкіх стральцоў і ваяваў пад Монтэ Касіна.
Пасля вайны адукацыю атрымаў у гімназіі і ліцэі ў Вялікабрытаніі.
Вярнуўшыся ў Польшчу ў 1947 годзе, паступіў ва Вроцлаўскі ўніверсітэт.
У 1952 годзе скончыў матэматычна-фізічна-хімічны факультэт.
Распачаў працу на кафедры фізікі Вроцлаўскай політэхнікі.
У 1961 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 1968 года кіраваў кафедрай паўправаднікоў і фізікі цвёрдых целаў політэхнікі.
З 1971 года кіраваў кафедрай фізікі цвёрдага цела польскай Акадэміі навук у Забжы.
Пад кіраўніцтвам прафесара праводзіліся эксперыменты па стварэнні фотавальтаічных элементаў і іх перспектыўным выкарыстанні у розных галінах энергетыкі.
З'яўляецца аўтарам шэрагу манаграфій, прысвечанай ваеннай гісторыі перыяду Другой усясветнай вайны. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім руху ветэранаў Монтэ Касіна.
Ганаровы грамадзянін горада Забжэ.
Памёр 02.09.2008.