Валянцін Пятровіч Жданко
Беларускі журналіст, пісьменнік.
Нарадзіўся 17.07.1964 годзе ў вёсцы Красная Шчучынскага раёна. Журналісцкую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.
Працаваў рэпарцёрам у Шчучынскай раённай газеце, у рэспубліканскай «Чырвонай змене». З 1987 года – у газеце «Звязда».
У 1995-1999 гадах – намесьнік галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты».
З 1999 года – кіраўнік Мінскага бюро Радыё Свабода.
У 1995 годзе за публікацыі на палітычныя тэмы быў узнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру.