Ельсукоў Уладзімір Пятровіч
Навуковец, педагог, кандыдат эканамічных навук.
Нарадзіўся 21.10.1951 у вёсцы Фарны Канец (зараз – Шчучынскі раён).
У 1976 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.
У 1985 годзе скончыў аспірантуру. Абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 2004-2008 гадах працаваў намеснікам дырэктара Навукова-даследчага інстытута статыстыкі.
У 2008-2009 гадах – намеснік дырэктара Навукова-даследчага цэнтру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
З 2009 года выкладае ў Інстытуце бізнэсу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковыя інтарэсы: эканамічны аналіз і прагназаванне; адаптыўнае кіраванне складанымі сістэмамі; кіраванне інвестыцыямі і фінансамі.