Шарль Андрэ́ Жазэ́ф Мары́ дэ Голь (1890-1970)
Французскі вайсковы і палітычны дзеяч, генерал, прэзідэнт Пятай Французскай рэспублікі.
Нарадзіўся 22.11.1890 у горадзе Ліль (Францыя).
У 1912 годзе скончыў вайсковую школу ў Сен-Сіры.
Са жніўня 1914 года змагаецца на фронце Першай ўсясветнай вайны.
У 1916 годзе пад час знакамітай Вердэнскай бітвы атрымаў цяжкое раненне і трапіў у нямецкі палон. З чэрвеня па кастрычнік 1916 года капітан дэ Голь утрымліваўся ў нямецкім лагеры для палонных французскіх афіцэраў у Шчучыне.
У 1919-1921 гадах знаходзіўся ў Польшчы, дзе выкладаў у вайсковай акадэміі і прымаў удзел у польска-савецкай вайне. З 1922 года выкладаў у вайсковай акадэміі ў Сен-Сіры.
У пачаткам Другой ўсясветнай вайны камандаваў бранетанкавай дывізіяй, быў прызначаны намеснікам ваеннага міністра. У чэрвені 1940 года эвакуецца ў Лондан, дзе стварае арганізацыю «Свабодная Францыя», якая стала сімвалам антыфашысцкага супраціву.
У 1944 годзе пасля вызвалення Францыі вяртаецца ў Парыж, узначальвае часовы ўрад. У 1946 годзе сыходзіць у адстаўку і пераходзіць у апазіцыю да камуністычнага ўраду Францыі. Дэ Голь заснаваў новую партыю Аб’яднанне французскага народу, з дапамогай якой планаваў перамагчы на выбарах і змяніць Канстытуцыю. Аднак гэты праект быў няўдалым.
У 1958 годзе вяртаецца ў вялікую палітыку, стаўшы прэзідэнтам Пятай Французскай рэспублікі. У 1965 годзе абіраецца на другі прэзідэнцкі тэрмін, але ў 1969 годзе на хвалі палітычнага крызісу сыходзіць у адстаўку.
Памёр у Каламбэ-ле-дэз-Эгліз 09.11.1970.