Пётр Дунін Баркоўскі (1898-1940)
Польскі вайсковы і грамадскі дзеяч, ахвяра Катынскага злачынства.
Нарадзіўся 17.05.1898 у Клімашоўцах (зараз – Хмяльніцкая вобласць Украіны).
У 1917 годзе скончыў рэальную школу ў Хмяльніцку і паступіў у Кіеўскую школу юнкераў. Уступіў у Першы Польскі корпус у Расіі.
Падчас польска-бальшавіцкай вайны прымаў удзел у баях пад Гродна, Львовам і Варшавай.
З 1922 па 1932 год служыў у Польскім войску ў якасці кадравага афіцэра.
У 1932 годзе ў чыне капітана артылерыі выйшаў ў адстаўку. Пасяліўся на стала ў маёнтку жонкі ў Барташах каля Шчучына. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, узначальваў Шчучынскі павятовы аддзел Саюза афіцэраў рэзерву.
Узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэна Virtuti Militari, Крыжам Незалежнасці, Крыжам Валечных (тройчы), Срэбным Крыжам Заслугі.
У верасні 1939 года быў мабілізаваны ў войска. Трапіў у савецкі палон і ўтрымліваўся ў лагеры ў Казельску. У пачатку красавіка 1940 года быў расстраляны ў Катыні.