Князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі (1864-1913)
Грамадскі дзеяч, уладальнік Шчучына.
Нарадзіўся 19.09.1864 у Парыжы.
Вучыўся ва ўніверсітэце ў Дэрпце (зараз – Тарту (Эстонія)).
Валодаў вялікай колькасцю маёнткаў на Гродзеншчыне і Палессі.
На мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў па праекце віленскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага пабудаваў палац у Шчучыне.
У 1907 годзе быў прэзідэнтам Гродна.
Захапляўся аўтамабілямі, быў адным са стваральнікаў і першым прэзідэнтам Таварыства аўтамабілістаў Царства Польскага.
У 1909 годзе набыў палац у Тарэсіне пад Варшавай. 21 красавіка 1913 года цела застрэленага князя было знойдзена ў лесе недалёка ад Тарэсіна. Забойства лічыцца не раскрытым да гэтай пары.
Пахавалі Уладзіслава ў Шчучыне ў фамільным склепе ў сутарэннях касцёла.
Па смерці князя яго ўдава і дзеці атрымалі вялікую спадчыну агульным коштам у 8 мільёнаў рублёў.