Анёл Доўгірд (1761-1847)
Філосаф, педагог, выкладчык Шчучынскай школы піяраў.
Нарадзіўся 02.12.1776 у маёнтку Юркаўшчына на Мсціслўшчыне.
Вучыўся ў Магілёўскай і Мсціслаўскай школах езуітаў, а таксама ў Любяшове і Дубровіцы ў піяраў, Віленскай акадэміі, выкладаў у піярскіх вучэльнях у Лідзе, Вількаміры, Віцебску, Любяшове.
З 1804 па 1808 год Доўгірд выкладаў фізіку і французскую мову ў Шчучынскай піярскай школе.
З 1818 года – прафесар Віленскага ўніверсітэта, дзе з перапынкамі выкладаў да 1832 года. Апублікаваў курс лекцый «Аб логіцы, метафізіцы і маральнай філасофіі» (1821), а ў 1828 годзе – першую частку задуманай трылогіі «Логіка тэарэтычная і практычная» (Полацк).
У 1828 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі «Пра цуды».
Філасофская сістэма Доўгірда спалучае гісторыю філасофіі, логіку, метафізіку (натуральную тэалогію), маральную філасофію. Умовай маральнага дзеяння ён лічыў адзінства сумлення і ведаў. Вышэйшы прынцып маралі – асабістая адкрытасць свету.
Памёр 26.04.1835, пахаваны на могілках пры касцёле Святога Стэфана ў Вільні.