Еўдакія Францаўна Досевіч
Гаспадарчы і грамадскі дзеяч, Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Нарадзілася 16.06.1955 у вёсцы Скерсі (Шчучынскі раён).
Працоўную дзейнасць пачала ў 1972 годзе ў якасці вышывальшчыцы на Гродзенскай фабрыцы мастацкіх вырабаў.
У 1976-1981 гадах навучалася ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
З 1981 года пачала працаваць у калгасе «Путь к коммунизму» (зараз – сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя І.П.Сянько) Гродзенскага раёна.
Прайшла прафесійны шлях ад заатэхніка да начальніка свінагадоўчага комплексу.
Пасля выхаду на заслужаны адпачынак узначаліла ветэранскую арганізацыю гаспадаркі.
За шматгадовую плённую працу ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Лаўрэат абласнога конкурсу «Жанчына году-2011».
У 2020 годзе ўдастоена звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».
У 2024 годзе атрымала ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».