Вінцэнт Дмахоўскі (1807-1862)
Мастак, выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
Нарадзіўся ў 1807 годзе ў Нагародавічах (зараз – Дзятлаўскі раён).
Адукацыю атрымаў у піярскай школе ў Шчучыне.
У 1826 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт на літаратурны факультэт.
Удзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гадоў. Эміграваў у Прусію.
У 1837 годзе вярнуўся на радзіму, адкрыў у Вільні мастацкую майстэрню.
У асноўным пісаў пейзажы і жанравыя карціны. Таксама займаўся скульптурай і тэатральнай сцэнаграфіяй.
Памёр 22.02.1862 у Вільні.