Дзікевіч Эдмунд Станіслававіч (1935-2023)
Заслужаны работнік адукацыі БССР. Ганаровы грамадзянін горада Шчучына.
Нарадзіўся 05.02.1935 у вёсцы Старая Падражанка (зараз – Шчучынскі раён).
Вучыўся у Ражанкаўскай школе.
Пасля службы на флоце скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці настаўнік матэматыкі.
Працаваў настаўнікам у школах горада Шчучына.
З 1963 года ўзначальваў раённы камітэт прафсаюза работнікаў адукацыі.
У 1975 годзе стаў дырэктарам сярэдняй школы № 2 горада Шчучына.
З 1980 па 1995 год быў загадчыкам Шчучынскага раённага аддзела адукацыі.
У 1991 годзе атрымаў званне «Заслужаны работнік адукацыі БССР».
З 2007 па 2018 год узначальваў Шчучынскі раённы Савет ветэранаў.
У 2012 годзе атрымаў званне Ганаровага грамадзяніна горада Шчучына.
Памёр 29.01.2023.