Уладзімір Аляксандравіч Дзергачоў
Навуковец, доктар геаграфічных навук, прафесар.
Нарадзілася 09.09.1945 у Забайкаллі.
У 1962 годзе скончыў сярэднюю школу ў Астрахані.
У 1967 годзе з адзнакай скончыў гаеаграфічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў інжынерам-эканамістам у праектным інстытуце дзяржаўнага будаўніцтва БССР у Мінску.
У 1969-1971 гадах служыў афіцэрам мэтэаслужбы на Шчучынскай вайсковай авіябазе.
У 1972-1975 гадах навучаўся у аспірантуры Маскоўскага дзяржуніверсітэта.
З 1976 года працаваў у Інстытуце праблем рынку і эканоміка-экалагічных даследаванняў НАН Украіны. Адначасова ў 1976-1991 гадах выкладаў ў Адэскім дзяржаўным універсітэце.
У 1998 годзе стварыў прыватны Інстытут геастратэгічных тэхналогій прафесара Дзергачова.
У 2001-2018 гадах – прафесар кафедры эканомікі і мадэлявання рынкавых стасункаў Адэскага нацыянальнага марскога ўніверсітэта.
Аўтар больш чым 700 навуковых публікацый. Чалец Нацыянальнага Саюзу журналістаў Украіны, Міжнароднай федэрацыі журналістаў, Ганаровы сябра Украінскага Геаграфічнага таварыства.
Апублікаваў цікавыя ўспаміны пра свой побыт у Шчучыне.