Гічан Антон Уладзіміравіч (1929-1987)
Герой Сацыялістычнай працы.
Нарадзіўся 12.07.1929 у вёсцы Макаўляны (цяпер – Сакульскі павет Польшчы).
У трохгадовым узросце застаўся без бацькі.
Падчас Другой усясветнай вайны трапіў на прымусовыя працы ў Германію.
Пасля вызвалення з няволі браў удзел у апошніх баях з гітлераўцамі.
У 1947 годзе разам з маці пераехаў у вёску Янчукі Шчучынскага раёна.
Працаваў у калгасе «1 Мая» брыгадзірам паляводчай брыгады, а потым загадчыкам вытворчага ўчастка.
За значныя поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 чэрвеня 1966 года яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», бронзавым медалём ВДНГ СССР.
Памёр 25.04.1987.