Ігнат Вінцэнтавіч Грыгаровіч
Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 29.08.1936 у Васілішках (зараз – Шчучынскі раён).
Паходзіў з сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Васілішкаўскай школы вучыўся ў Мінскім тэхнікуме электрасувязі і Маскоўскім усесаюзным завочным электратэхнічным інстытуце сувязі.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1960 годзе ў Гродзенскім лінейна-тэхнічным вузле сувязі. Прайшоў прафесійны шлях ад электрамеханіка да начальніка абласнога ўпраўлення сувязі.
З 1986 па 2002 год кіраваў Гродзенскім філіалам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам».
За шматгадовую плённую працу ўдастоены звання «Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь».