Аляксандр Уладзіміравіч Глаз (1955-2021)
Беларускі навуковец і педагог, доктар ветэрынарных навук, прафесар.
Нарадзіўся 13.07.1955 у Шчучыне.
У 1977 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут.
У 1977-1982 гадах працаваў галоўным ветэрынарным урачом у калгасе «1 Мая» Шчучынскага раёна.
З 1982 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.
З 1996 года ўзначальваў кафедру ветэрынарыі.
У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
Пасля адкрыцця факультэта ветэрынарнай медыцыны з 2002 года ўзначаліў кафедру акушэрства і мікрабіялогіі
З 2007 года – прафесар.
Аўтар больш чым 180 навуковых публікацый, у тым ліку 2 манаграфій.
Уладальнік 8 патэнтаў.
Ганаровы прафесар Херсонскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Памёр у Гродна 07.05.2021.